Слухаць трэк тут: https://band.link/YIbyU
СЛАНЕЧНІК (Родны край)
Музыка: Віталь Карпанаў
Верш: Леанід Пранчак
Сонца неба сагравае
Цеплынёй.
І сланечнік расцвітае
Над зямлёй.
Промні сонца на пялёстках –
Жоўты цуд.
Мне так вольна і шчасліва
Толькі тут.
Толькі тут зямля спявае.
Больш нідзе.
Што ні сцежка баравая, --
То вядзе
Да бацькоўскага парога,
Да крыніц,
Да святых і старадаўніх
Камяніц.
А для шчасця мне патрэбны –
Родны край і родны дом,
Бог у сэрцы, сонца ў небе
І сланечнік пад акном.
Хай змывае пыл дарожны
Цёплы дождж!
Вабіць далеч нас чужая, --
Ды усё ж:
Я трымаюся за гэты мілы кут.
Мне так вольна і шчасліва
Толькі тут.
Залацісты мой сланечнік –
Над зямлёй
Дорыць лету,
Дорыць сэрцу супакой.
Покуль з раніцы да ночы
Ён цвіце, -- вецер вее,
Сонца грэе, чмель гудзе.
Аранжировка, сведение , мастер:
Вячеслав Трибуховский , Дмитрий Билаш
Группа Дрозды в соц.сетях:
TikTok: https://www.tiktok.com/@drozdy_band
VK: https://vk.com/drazdy
Facebook: https://www.facebook.com/drazdy/
Instagram: https://www.instagram.com/drozdy_band/
Telegram: https://t.me/drozdy
OK: https://ok.ru/group/44994888663164
Организация концертов: +375(29)313 06 28
Метки: ДРОЗДЫ